Тэматычны тыдзень "Мой край завецца Беларуссю"

Дата: 30 октября 2020 в 14:54, Обновлено 13 ноября 2020 в 08:22
Автор: Вага Е. Н.
501 просмотр

З 26 па 30 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лельчыцкі яслі-сад №5” правядзенны тэматычны тыдзень “Мой край завецца Беларуссю”.

Твой родны край, твая Айчына –

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – Беларусь!

Ю.Свірка

Пройдзе час, і сённяшнія нашы выхаванцы будуць вызначаць будучыню нашай краіны. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, высокай грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнага гонару за прыналежнасць да сваёй дзяржавы, да гісторыі і культуры беларускага народа. Мінавіта з гэтай мэтай у дзяржаўнай установе адукацыі “Лельчыцкі яслі-сад №5” правядзенны тэматычны тыдзень “Мой край завецца Беларуссю”.

Увесь тыдзень калектыў працаваў над правядзеннем шерагу мерапрыемстваў у розных накірунках. На кожным занятку выхавацелі знаёмілі дзяцей з асаблівасцямі жыцця беларускага народа ў мінулым: адзеннем, прыладамі працы, традыцыйнымі рамёствамі. Вельмі цікавым для выхаванцаў было знаёмства з традыцыямі і звычаямі свайго народа ў міні-музеі “Сялянская хата”.

На занятках у старэйшай і сярэдніх групах дзеці пазнаёміліся з нацыянальнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, пазналі асаблівасці беларускага арнаменту.

На працягу тыдня на занятках і ў вольны час выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, чыталі вершы, спявалі беларускія песні.

Кожны дзень выхавацелі ўзроставых груп раскрывалі дзецям прыгажосць роднай прыроды, паказвалі яе багацці, выхоўвалі любоў да сваёй Радзімы, выклікалі эмацыанальны водгук у душы кожнага выхаванца. З гэтай мэтай бацькамі Хамутоўскага Аляксея падрыхтаваны фотаальбом “Прыгажосць роднага краю”.

У дапамогу педагагічным работнікам у метадычным кабінеце працавала выстава, напоўненая наступным матэрыялам: распрацоўкамі канспектаў заняткаў, дыдактычным і гульнёвым матэрыялам, лепбукамі, картатэкамі рухомых беларускіх гульняў, разнастайнымі ілюстрацыямі.

Мы лічым, што перад калектывам установы і бацькамі стаіць адказная і складаная задача – выхаваць патрыёта сваёй краіны. А вырашэнне гэтай задачы ў дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.