Гучы беларускае слова ў родным садку

Дата: 7 января 2021 в 13:45, Обновлено 11 января 2021 в 00:59
189 просмотров

Пад такой назвай напярэдадні свята Раства Хрыстова, 6 студзеня, прайшоў конкурс на лепшае выкананне вершаваных твораў на беларускай мове для нашых выхаванцаў.


 У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці сярэдняга і старшага ўзростаў.  Вельмі прыемна было слухаць беларускае слова з дзіцячых вуснаў.


Паказалі ўзор мілагучнасці нашай роднай мовы педагогі: кіраўнік фізічнага выхавання Людміла Ўладзіміраўна Ваянец прачытала ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, а музычны кіраўнік установы Ірына Анатольеўна Шпакоўская праспявала для ўсіх вясёлую беларускую народную песню “Ой, за гаем, гаем”.  Ўдзельнікі платных гурткоў расквецілі конкурсную праграму дзіцячымі песнямі “Ладкі, ладушкі, прыляцелі птушкі”, “Цік-так ходзікі, мне чатыры годзікі”, і для ўсіх прысутных выступіў  аркестр народных дзіцячых інструментаў.


Усе сем канкурсантаў атрымалі дыпломы  за актыўны ўдзел у конкурснай праграме “Гучы беларускае слова ў родным садку”, якія ўручыла выхаванцам загадчык установы адукацыі Таццяна Анатольеўна Сарнаўская.
 

Яе пазнаю я яшчэ здаля,
Мне мілую, як родная зямля.
Гучыць напеўна, бы мелодыя
Гаворка беларуская!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.