Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Спартыўная забава "Беларускія народныя гульні"

Дата: 3 ноября 2021 в 15:58, Обновлено 3 ноября 2021 в 16:50
Автор: Вага Е. Н.
211 просмотров

2 лістапада ў госці да гаспадыні Васіліны завіталі выхаванцы старэйшай групы.

     Поспех патрыятычнага выхавання дзяцей  залежыць  ад бацькоў і сям’і, ад той атмасферы, якая пануе дома і ў дзіцячым садку. Сучаснае жыццё дыктуе неабходнасць звяртаць асаблівую ўвагу на маральныя аспекты ў выхаванні дзяцей. І гэты працэс ў дзяржаўнай установе адукацыі "Лельчыцкі яслі-сад №5"  фарміруецца з самага ранняга дзяцінства.

   Працуючы над гадавой задачай нашай установы, з мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай культуры арганізавана спартыўная забава "Беларускія народныя гульні". На працягу мерапрыемства выхаванцы мелі магчымасць у забаўляльнай манеры гаварыць на роднай мове, гуляць у цікавыя беларускія народныя, карагодныя гульні: “Птушыная мова”, "Шэры кот", "Буслік", "Папараць-кветка" і іншыя. Усе ўдзельнікі забавы былі актыўнымі, эмацыянальна ўключаліся ў гульні, з энтузіязмам адгукаліся на прапанаваныя педагогамі заданні, і, у выніку, даведаліся шмат новых незнаёмых для выхаванцаў беларускіх слоў. 

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове роднай размаўляць,

Бо ёсць хіба пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.