Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 22:58
Автор: Вага Е. Н.
97 просмотров

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы у нашым Лельчыцкім дзiцячым садзе №5 адбываецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей і дарослых. Адно з такіх - скарбонка педагагічных ідэй. Гэта дэманстрацыя дыдактычных гульняў па патрыятычнаму выхаванню, па азнаямленню з родным горадам і краем. У дашкольным узросце пачынае фармавацца пачуццё патрыятызму: любоў і прыхільнасць да Радзімы, адданасць ёй, адказнасць за яе, жаданне працаваць на яе карысць, берагчы і памнажаць багацце. Прапанаваныя дыдактычныя гульні дапамогуць арганізаваць і цікава правесці сумесную дзейнасць педагагічных работнікаў з дзецьмі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.