ЗАПРАШАЕМ НА ВЯЧОРКI

Дата: 25 ноября 2016 в 12:30, Обновлено 25 ноября 2016 в 23:26
756 просмотров

ЗАПРАШАЕМ НА ВЯЧОРКI

24 лiстапада выхаванцы сярэдняй группы запрасiлi сваiх бацькоў на вячоркi. Iх увазе было прадстаўлена тэатральна - музычнае прадстаўленне

"У госцi да цёткi Алены".

Гаспадыня беларускай хаты - выхавацель Алена Васiльеўна Астаповiч,

вiтала гасцей, сваiх выхаванцаў, частавала iх.

А дзецi парадавалi цётачку Алену песнямi, танцамi, прыпеўкамi, паказалi спрыт, гуляючы з Коцiкам у "Хвосцiкi", у "Мiкiту".

Расказвалi небылiцы, адгадвалi загадкi i нават заспявалi "Калыханку",

каб супакоiць дзiця ў калысцы.

Пры падрыхтоўцы фальклорнага свята музычны кiраўнiк ставiла мэту ўзбагачэння дзiцячых уяўленняў аб роднай Беларусi; фармiраванне цiкавасцi да музычнага фальклору i роднай мовы; выхаванне павагi да нацыянальных традыцый i звычаяў беларускага народа.


 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.