Каляда, Каляда, весялей цябе няма!

Дата: 15 января 2017 в 00:29, Обновлено 15 января 2017 в 02:34
997 просмотров

12 студзеня ў нашым садку прайшло фальклорнае свята з удзелам выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп

Каляда, Каляда, весялей цябе няма!

12 студзеня ў нашым садку прайшло фальклорнае свята з удзелам выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп “Каляда, Каляда, весялей цябе няма!”  На музычна-тэатральнае прадстаўленне запрасілі бацькоў.

Як цікава было ім бачыць сваіх дзяцей у ролях каляднікаў, якія прыходзілі ў сялянскую хату спяваць, танцаваць, з Калядамі віншаваць!

Прыходзілі каледаваць Каза-дзераза, Мішка вучоны, Кот, Ліса ды Цыганка з цыганятамі. Ох, і весела было ў хаце! Усе атрымалі гасцінцы ад Гаспадыні, а госці жадалі ей на ўвесь год: “ Каб нажалі сто коп жыта, каб сям*я была ўся сыта! Сто гадоу жывіце, дзетак расціце! Шчодры вечар, добры вечар усім людзям на здароўе!” 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.