Гэй, каляда, калядзіца!

Дата: 14 января 2022 в 16:09, Обновлено 2 ноября 2022 в 09:08
Автор: Вага Е. Н.
276 просмотров

У гэтыя студзенскія дні ў Беларусі святкуюцца Каляды – старадаўняе свята, якое азначае канец доўгага піліпаўскага паста, калі людзі могуць весяліцца і частавацца, а самае галоўнае быць добрымі і шчодрымі.
У нашым садку мы таксама адзначылі Каляду, амаль самае вясёлае свята ў гаду. Калядны гурт наведаў усе групы. У выхаванцаў была магчымасць максімальна пазнаць і паглыбіць свае веды аб правядзенні і святкаванні калядных свят у быту беларускіх сялян. Парадавалі і павесялілі ўсіх Каза, Мядзведзь, Цынанка з цыганятамі, Звяздар, Механоша, музыкі. Калядоўшчыкі жадалі ўсім багатага ўраджаю, дабрабыту, здароўя.
На нова лета радзі, Божа, жыта,
Шчодры вечар, багаты вечар!
Жыта, пшаніцу, усякую пашніцу.
Добры вечар, багаты вечар!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.