Кожная пятніца – роднае, сваё!

Дата: 30 января в 12:25, Обновлено 5 февраля в 22:36
11 просмотров

У Лельчыцкім дзіцячым садзе №5 з вялікім задавальненнем далучыліся да рэалізацыі цікавага і значнага праекта пад назвай «Кожная пятніца – роднае, сваё!».

Гэты праект накіраваны на тое, каб падкрэсліць якасць беларускіх вырабаў, прывабнасць нашай роднай мовы і багацце культуры Беларусі. У гэты дзень ў дзіцячым садзе арганізоўваліся розныя мерапрыемствы, якія дапамагалі дзецям пазнаваць беларускую мову, культуру і традыцыі. Дзеці і дарослыя спявалі песні, ўдзельнічалі у гульнях, конкурсах і творчых занятках, якія развіваюць іх цікавасць да роднай мовы і нацыянальных каштоўнасцяў. Дзеці з вялікім захапленнем дэманстравалі беларускія ўборы, адчуваючы сябе ў ролі сапраўдных мадэляў.

Гэтая падзея стала не толькі магчымасцю прадэманстраваць прыгажосць беларускай культуры, але і важным крокам у фармаванні ў дзяцей любові да сваёй роднай зямлі.

Маленькія дзеянні маюць вялікую сілу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.