У госці да цёткі Алены

Дата: 26 ноября 2018 в 01:13, Обновлено 26 ноября 2018 в 01:29
533 просмотра

21 лістапада выхаванцы групы старэйшага ўзросту (№ 6) запрасілі сваіх бацькоў на вячоркі “У госці да цёткі Алены”. Тэатральна- музычная пастаноўка складалася з розных жанраў дзіцячага беларускага музычнага фальклору. Музычная зала была стылізавана пад беларускую хату нашых нядаўніх продкаў.

Дзеці  разам з бацькамі мелі  магчымасць дакрануцца да нашай нацыянальнай культуры, роднай мовы,  да сялянскага побыту.  Дзеці, удзельнікі фальклорнага свята, з вялікім задавальненнем і цікавасцю выконвалі беларускія народныя песні “Дударочак”, “Саўка ды Грышка”, “Спі, сыночак міленькі”, спявалі прыпеўкі, а таксама з лёгкасцю станцавалі “Нарэчаньку”, “Кросны” і ў танцы з рушнікамі паказалі прыгажосць, непаўторнасць, самабытнасць беларускага ткацтва і вышыўкі. Ролю цёткі Алены цудоўна выканала выхавацель гэтай жа групы Алена Анатольеўна Акуліч.

  Ў заканчэнні вячорак цётачка Алена ўсім пажадала:

Хай вашы нівы буйна калосяць,

Хай вам буслы дзетак прыносяць,

Хац вам сонца свеціць ясна,

Каб жылося мірна і шчасна!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.